Атлет Ілья Палазкоў заваяваў сярэбраную ўзнагароду на этапе Кубка свету па сучасным пяцібор'і

19 апреля 2021

Беларускі атлет Ілья Палазкоў заваяваў сярэбраную ўзнагароду на этапе Кубка свету па сучасным пяцібор'і, які прымала балгарская Сафія. Ілья Палазкоў набраў 1 427 ачкоў. Апярэдзіць яго ўдалося толькі брытанскаму спартсмену Джозефу Чуну. Такім чынам беларуская каманда заваявала ў Сафіі дзве ўзнагароды. Напярэдадні бронзу ў спаборніцтвах жанчын выйграла Анастасія Пракапенка. Адзначым, што гэта апошні этап перад фіналам Кубка свету.