"Астан Віла" абгуляла "Дэрбі Каўнці" і вярнулася ў эліту

28 мая 2019

У Англіі за права гуляць у Прэм'ер-лізе напярэдадні спрачаліся "Астан Віла" і "Дэрбі Каўнці". Бірмінгемцы перамаглі каманду Фрэнка Лэмпарда, 2:1, і вярнуліся ў эліту. У чэмпіёншыпе каманда правяла тры сезоны.