Былы нападаючы мінскага "Дынама" Ягор Шаранговіч працягвае змагацца за месца ў аснове "Нью-Джэрсі Дэвілз" на наступны сезон НХЛ. У чарговым двухбаковым матчы белыя абгулялі чырвоных з лікам 3:2. Беларус выходзіў на лёд у складзе белых і вызначыўся галявой перадачай. Раней Шаранговіч у двух спарынгах закінуў 3 шайбы. Новы сезон наймацнейшай хакейнай лігі свету стартуе 13 студзеня. Першы матч "Нью-Джэрсі" правядзе на наступны дзень. "Дэвілз" прымуць "Бостан Бруінз".













