Арцём Валчанкоў і Даніла Клімовіч пакінулі стан моладзевай зборнай Беларусі па хакеі

6 декабря 2019
Абаронца Арцём Валчанкоў і форвард Даніла Клімовіч пакінулі стан моладзевай зборнай Беларусі па хакеі, якая працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату свету ў першым дывізіёне. Такім чынам, у ростары нацкаманды застаецца 27 гульцоў. Галоўнаму трэнеру Дзмітрыю Дудзіку трэба адсеяць яшчэ 5-х хакеістаў. 

Зараз на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" трэніруюцца прадстаўнікі як унутранага чэмпіянату краіны, так і паўночнаамерыканскі дэсант. Гэта тыя беларусы, якія выступаюць за акіянам. Канчатковы склад зборнай будзе вядомы ў нядзелю. Нагадаем, 9 снежня стартуе планетарны форум. На коне пуцёўка ў элітны дывізіён. Сапернікі нашых хлопцаў - аднагодкі з Даніі, Славеніі, Латвіі, Нарвегіі і Аўстрыі.

Тым часам у Мінск працягваюць прыбываць удзельнікі форуму. Сёння сустракаем датчан і нарвежцаў. Напярэдадні прыляцела зборная Аўстрыі і прыехала каманда Латвіі.

Як раз з "арламі" прыйдзецца пачынаць чэмпіянат свету беларусам. Матчы нашай зборнай стартуюць у 19:30. Усё дзеля выгады гледача. Расклад турніру - на вашых экранах. На гульні беларусаў засталося ў продажы ледзь больш як тысяча білетаў. Квіткі можна набыць у касах горада і на сайце ў білетнага аператара.