Арцём Парахоўскі стаў лепшым гульцом дня ў складзе літоўскага "Рытаса"

17 января 2019

Арцём Парахоўскі аформіў першы дабл-дабл у Еўракубку і стаў лепшым гульцом дня ў складзе літоўскага "Рытаса". У трэцім туры раўнда топ-16 беларус набраў 16 ачкоў і зрабіў 10 падбораў у матчы супраць нямецкай "Альбы". Вось толькі каманда Арцёма саступіла ў авертайме 86:94. "Рытас" пасля трох гульняў з адной перамогай і на апошнім месцы квартэта. У плэй-оф выйдуць дзве каманды.