Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш ізноў сталі пераможцамі чэмпіянату Польшчы

23 марта 2020
Беларускія гандбалісты Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш ізноў сталі пераможцамі чэмпіянату Польшчы ў складзе "Віве" з Кельцэ. Кіраўніцтва лігі з-за каранавіруса прыняло рашэнне завяршыць турнір за 6 тураў да канца. Прычым, у чэмпіянаце быў прадугледжаны раўнд плэй-оф. Другое месца ў "Віслы", з бронзай - Гурнік Забжэ нашага Аляксандра Бушкова.