Арцём Дзямкоў пераходзіць у мінскае "Дынама"

5 июня 2019
Форвард зборнай Беларусі па хакеі і экс-форвард салігорскага "Шахцёра" заключыў кантракт з "зубрамі" тэрмінам на адзін сезон. Як адзначыў у інтэрв'ю афіцыйнаму сайту "Дынама" генеральны дырэктар клуба Дзмітрый Баскаў, падпісанне кантракта з Дзямковым узгоднена з новым галоўным трэнерам, імя якога ўсе даведаюцца хутка.