"Арсенал" правядзе трэніроўку перад гульнёй з БАТЭ ў Лондане

27 сентября 2017

"Арсенал" правядзе трэніроўку перад гульнёй з БАТЭ ў рамках другога тура групавога раўнда Лігі Еўропы ў сябе дома ў Лондане, а не ў Беларусі. Пасля гэтага "кананіры" адправяцца ў Мінск. Прыбудзе каманда Арсена Венгера сёння вечарам.

А ўжо заўтра на "Барысаў-Арэне" чэмпіён Беларусі прыме "Арсенал". Сустрэча пачнецца ў 20:00. Гэты матч у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 2".

А на галоўным спартыўным канале краіны "Беларусь 5" у 19:30 заўтра стартуе прамая трансляцыя з Баку чвэрцьфінальнага паядынку чэмпіянату Еўропы па валейболе. Напярэдадні наша жаночая зборная атрымала валявую перамогу над камандай Чэхіі. А за выхад у 1/2 фіналу еўрапейскага першынства згуляе з Сербіяй.