"Арсенал" на выездзе гуляе з дзеючым чэмпіёнам Англіі - "Манчэстэр Сіці"

3 февраля 2019

Сапернік барысаўскага БАТЭ па першым раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы - лонданскі "Арсенал" - на выездзе гуляе з дзеючым чэмпіёнам Англіі - "Манчэстэр Сіці". “Кананіры” ідуць пятымі і ў выпадку поспеху могуць дагнаць "Чэлсі" ў турнірнай табліцы. "Гараджане" ж у выпадку поспеху вернуцца на другі радок. У 19:25 прамая трансляцыя на "Беларусь 5".