Армянскі "Алашкерт" - сапернік БАТЭ ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

5 июля 2017

Клуб з Арменіі ў суме двух матчаў прайшоў андорскую "Санта-Калому". У гульне ў адказ каманды разышліся нічыёй 1:1, а дома "Алашкерт" быў мацнейшы 1:0. Першая сустрэча паміж БАТЭ і "Алашкертам" пройдзе 12 ліпеня на "Барысаў-Арэне", пачатак у 20:30. Гульня ў адказ адбудзецца праз тыдзень у Арменіі.