Трыумфальнае вяртанне. Арман-Маршал Сіла заваяваў золата чэмпіянату Еўропы пасля 4-гадовай допінгавай дыскваліфікацыі. Па словах беларускага тхэквандыста, якога ў аэрапорце сустракала наша здымачная група, у Балгарыі ён не адчуваў псіхалагічных праблем з-за працяглага прастою, наадварот спартсмен быў перакананы ў сваёй перамозе. Чэмпіянат Еўропы - толькі кантрольны пункт перад стартам адбору на Алімпіяду. Нагадаем, беларускае тхэквандо яшчэ ні разу не было прадстаўлена на Гульнях.
Раней Арман-Маршал Сіла двойчы заваёўваў залатыя медалі чэмпіянатаў Еўропы: у 2014 і 2016 гадах. Акрамя яго ў Балгарыі вызначыўся і легкавагавік Ягор Казлоў - у яго бронза. Па выніках чэмпіянату беларусы занялі ў мужчынскім агульным заліку другое месца.
Арман-Маршал Сіла заваяваў золата чэмпіянату Еўропы па тхэквандо
13 апреля 2021













