Арман-Маршал Сіла выступіць на Алімпійскіх гульнях

18 января 2016

Арман-Маршал Сіла першы ў гісторыі таэквандыст з Беларусі, які выступіць на Алімпійскіх гульнях. На ліцэнзійным турніры сярод еўрапейскіх краін, які праходзіць у Турцыі, беларус дайшоў да фіналу ў вазе больш як 80 кілаграмаў, дзе ўступіў прадстаўніку Вялікабрытаніі Махама Чо. Згодна з рэгламентам, абодва спартсмены атрымліваюць ліцэнзіі ў Рыа.