Арына Сабаленка: "Я рада, што атрымалася пераадолець першы раўнд"

14 января 2019

У Сетцы з'явілася інтэрв'ю Арыны Сабаленкі, у якім яна падзялілася ўражаннямі ад матча супраць расіянкі Ганны Калінскай на першым у сезоне турніры серыі Вялікага шлема Australian Open. Беларуска за 66 хвілін абгуляла апанентку 6:1, 6:4.

Аўстралія YouTube.com (WTA) Арына Сабаленка, 11-я ракетка свету: "Я рада, што атрымалася пераадолець першы раўнд. Шчаслівая, што ўзровень майго тэніса адпавядае турніру і што ў мяне ёсць магчымасць быць тут. Калі ты на корце, ты думаеш толькі пра гульню. Я спрабую рабіць усё, на што здольная, і атрымліваць асалоду ад атмасферы матча. Самае важнае - гэта засяродзіцца на кожным розыгрышы. Не хачу думаць пра перамогу на турніры, ад гэтага становішся нервовай. Нельга забягаць далёка наперад і не паважаць саперніц. Нічога добрага з гэтага не выйдзе. Таму я думаю толькі пра наступны матч і наступную саперніцу".

У наступным крузе Сабаленка згуляе з Кэці Бултэр з Вялікабрытаніі. Раней дзяўчыны на кортах не перасякаліся.