Арына Сабаленка выйшла ў другі круг турніру ў Істбарне

25 июня 2018

Арына Сабаленка, 45-ы нумар рэйтынгу WТА, выйшла ў другі круг турніру ў Істбарне. У стартавым раўндзе беларуска ў трох сэтах абгуляла амерыканку Сачыю Вікеры 4:6, 6:0, 6:1. Наступнай саперніцай Сабаленкі стане 13-я ракетка свету Юлія Гергес з Германіі.