Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг кваліфікацыі жаночага адзіночнага разраду на Уімблдоне

29 июня 2017
У другім раўндзе беларуска ў двух сэтах перамагла амерыканку Джэймі Леб 7:6, 6:4. Наступнай саперніцай Сабаленкі стане Крысці Ан з Амерыкі. Нагадаем, з асноўнай сеткі трэцяга ў сезоне турніру Вялікага шлема пачнуць Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка.