Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Страсбургу

25 сентября 2020
Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал тэніснага турніру ў Страсбургу! У чвэрцьфінале беларуска перайграла Кацярыну Сінякову. Гэты матч быў дагуляны сёння, бо напярэдадні сустрэча была спыненая з-за дажджу. Саступіўшы ў першым сэце 2:6, сёння Сабаленка выйграла другую і трэцюю партыі з аднолькавым лікам 6:3. Ужо праз некалькі гадзін Сабаленка будзе гуляць у матчы за выхад у фінал. Саперніца беларускі - Эліна Світоліна. Дзяўчыны ў афіцыйных матчах сустракаліся толькі аднойчы, і перамога ў той сустрэчы засталася за нашай Арынай Сабаленкай.