Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Істбарне

28 июня 2018

Чарговая перамога над больш рэйтынгавай саперніцай. Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Істбарне. На папярэдніх стадыях беларуска прайшла Гёргес і Мертэнс - 13-ю і 15-ю ракеткі свету. Сёння ж Арына выйграла першы сэт у сёмага нумара рэйтынгу Караліны Плішкавай 6:3, але саступіла ў наступным 2:6. І ўсё ж вырашальная партыя засталася за беларускай - 7:6.