Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Шэньчжэні

5 января 2019

Першы турнір і першы фінал года для Арыны Сабаленкі!

Беларуская тэнісістка разграміла ў адной другой кітаянку Ван і згуляе ў фінале турніру ў Шэньчжэні. Арына Сабаленка за гадзіну справілася з гаспадыняй кортаў - 6:2, 6:1. За тытул наша тэнісістка паспрачаецца з амерыканкай Элісан Рыск. Яна выбіла з барацьбы Веру Званарову, 6:0, 1:0.

А гэты малюначак мы атрымліваем у прамым эфіры. Вось-вось пачнецца галоўны матч на турніры ў Шэньчжэні. Да гэтага паядынку Сабаленкі і Рыск сустракаліся толькі раз. Мацнейшай была Арына. Трансляцыя фіналу на "Беларусь 5".