Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру катэгорыі Прэм'ер

29 июня 2018

Арына Сабаленка ў гэтыя хвіліны змагаецца за свой першы ў кар'еры выхад у фінал турніру катэгорыі Прэм'ер. У англійскім Істбурне беларуска змагаецца з 31-й ракеткай свету: прадстаўніцай Польшчы Агнешкай Радваньскай. Прызавы фонд спаборніцтваў - 852 тысячы долараў. У першым сэце Арына перамагла 6:3, у другім саступіла 1:6, зараз лік 5:3 на карысць беларускі.

Да гэтага ў фінале гэтага турніру гулялі толькі дзве беларускі. У 1999-м тут перамагла Наталля Зверава, у 2010-м Вікторыя Азаранка ў фінале прайграла. 

І вось прама на нашых вачах Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру катэгорыі Прэм'ер. Беларуска перайграла 31-ю ракетку свету - прадстаўніцу Польшчы Агнешку Радваньску 6:3, 1:6, 6:3. Прызавы фонд спаборніцтваў - 852 тысячы долараў.

Фінал глядзім ужо заўтра на "Беларусь 5" і хварэем за Арыну!