Арына Сабаленка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Сан-Хасэ

4 августа 2019

Амаль бездакорны паядынак! Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру серыі "Прэм'ер" у амерыканскім Сан-Хасэ. Першая ракетка Беларусі абгуляла харватку Донну Векіч 6:4, 6:3. Нагадаем, менавіта Векіч выбіла з барацьбы нашу Вікторыю Азаранку. У фінале Сабаленка згуляе з кітаянкай Чжэн Сайсай. Пачатак гульні арыенціровачна ў два ночы па беларускім часе.