Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ва Ухані

25 сентября 2019

З самай раніцы мы сачылі за супрацьстаяннем на тэнісных кортах ва Ухані. Наша Арына Сабаленка сустракалася са сваёй прынцыповай саперніцай - восьмай ракеткай планеты Кікі Бертэнс з Нідэрландаў. Да гэтага чатыры разы перамагала галандка. Але не гэтым разам. Беларуска, упэўнена выйграўшы першую партыю 6:1, у другой дазволіла саперніцы дабрацца да тай-брэйку, але не больш, 7:6, і выйшла ў 1/4 турніру.

Наступная саперніца Сабаленкі - Алена Рыбакіна з Казахстана. Адзначым, летась наша Арына выйграла турнір ва Ухані. Сёння яе чакае яшчэ адзін паядынак. Разам з бельгійкай Эліс Мертэнс яна пазмагаецца за чвэрцьфінал ужо парнага разраду.