Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Сен-Гадэнсе ў Францыі

16 мая 2017

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Сен-Гадэнсе ў Францыі. У матчы 1/16 беларуска перайграла прадстаўніцу Турцыі Чаглу Буюкакчай 6:0, 7:6. Наступная саперніца Сабаленкі - гаспадыня турніру Тэса Андрыяняфітрымо.

Здабывае перамогу і Ягор Герасімаў. У стартавым раўндзе турніру ў Самаркандзе беларус абгуляў літоўца Лаўрынаса Грыгеліса 6:4, 6:7, 6:3. У другім крузе Герасімаў сустрэнецца з Дзмітрыем Папко з Казахстана. Ілья Івашка там жа ў першым раўндзе перайграў немца Кевіна Краветца 7:6, 6:2. Заўтра Івашка згуляе з бельгійцам Ёрысам Дэ Лаорэ.