Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Мадрыдзе

2 мая 2021

Арына Сабаленка не адчула асаблівых праблем у матчы з Дар'яй Касаткінай і выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Мадрыдзе. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 21 хвіліну і завяршылася ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:3 у карысць беларускі. Зараз Сабаленка чакае сваю саперніцу па наступным раўндзе, якой можа стаць Вікторыя Азаранка, вядома, калі перайграе амерыканку  Джэсіку Пегулу.