Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Нью-Хейвене

21 августа 2018
Прызавы фонд - амаль 800 тысяч долараў. На старце першая ракетка Беларусі ўпэўнена абгуляла Саманту Стосур. Сустрэча доўжылася крыху больш за гадзіну і завяршылася перамогай нашай тэнісісткі 6:3, 6:2. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Сабаленка згуляе з дзявятай ракеткай турніру Дар'яй Гаўрылавай. Адзначым, у гэтую ж стадыю прабілася і Аляксандра Сасновіч. У паядынку 1/8 яна згуляе супраць другой ракеткі спаборніцтваў - Каралін Гарсія.