Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Дубаі
10 марта 2021
Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Дубаі. Прызавы фонд спаборніцтваў мільён 800 тысяч долараў. Усяго гадзіна і 6 хвілін спатрэбіліся беларусцы, каб перайграць эстонку Анет Кантавейт, 6-3, 6-2. А вось наступнай саперніцай Сабаленкі стане пераможца супрацьстаяння Іга Швёнтэк - Гарбіньэ Мугуруса.













