Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Цынцынаці

17 августа 2018

Арына Сабаленка ў трэцім раўндзе турніру ВТА ў Цынцынаці з прызавым фондам амаль 3 мільёны долараў перамагла прадстаўніцу Францыі Каралін Гарсію і выйшла ў чвэрцьфінал. Матч супраць пятай ракеткі свету беларуска выйграла ў трох сэтах - 6:4, 3:6, 7:5. Дзякуючы гэтаму поспеху Арына ўвойдзе ў топ-30 сусветнага рэйтынгу на наступным тыдні. 

У 1/4 турніру Сабаленка згуляе з гаспадыняй кортаў - Мэдысан Кіз. Амерыканка трынаццатая ракетка свету. Раней на кортах дзяўчаты не сустракаліся. Паядынак стаіць першым запускам у вячэрняй сесіі і пачнецца не раней за 5 вечара. Прамы эфір на тэлеканале "Беларусь 5".