Арына Сабаленка выходзіць у паўфінал тэніснага турніру ў Шэньчжэне

17 марта 2017

Арына Сабаленка без барацьбы выходзіць у паўфінал тэніснага турніру ў кітайскім Шэньчжэне з прызавым фондам 60 000 долараў. У адной чацвёртай беларуска павінна была згуляць з 113-й ракеткай свету чэшкай Дэнізай Алертавай, але тая не выйшла на корт. У паўфінале Сабаленка магла згуляць з Верай Лапко, але беларуска саступіла кітаянцы Цзін Лю 3:6, 5:7.