Арына Сабаленка выходзіць у паўфінал спаборніцтваў у Страсбургу

23 мая 2019

Важная і няпростая перамога перад стартам галоўнага грунтавага тэніснага турніру года "Ралан Гарос". Арына Сабаленка выходзіць ужо ў паўфінальны паядынак спаборніцтваў у Страсбургу.

Сустрэча супраць алімпійскай чэмпіёнкі Рыа-дэ-Жанэйра - пуэртарыканкі Монікі Пуіг - была складаная. Аднак Арына чарговы раз паказала, што адна з яе галоўных якасцяў - гэта характар. У першым сэце беларуска была мацнейшая - 6:1. У другім саступіла 3:6. Аднак у вырашальнай партыі Сабаленка зноў пераканаўчая - 6:2. У паўфінале першая ракетка Беларусі згуляе з 42-й ракеткай свету Даянай Ястрэмскай з Украіны.