Арына Сабаленка выходзіць у 1/8 фіналу турніру ў Аўстраліі

14 января 2020
Больш за дзве гадзіны на корце дзеля месца ў 1/8 фіналу. Арына Сабаленка на турніры ў аўстралійскай Адэлаідзе сёння сустракалася з Се Шувэй з Тайваня. Саступіўшы ў першай партыі 5:7, 12-я ракетка свету выйграла дзве наступныя, 6:1 і 7:5. Заўтра Сабаленка пазмагаецца з амерыканкай Бернардай Пера.