Арына Сабаленка выйграла турнір у Шэньчжэні

5 января 2019

Арына Сабаленка выйграла першы турнір на старце новага сезона!

З перамогай Арыну і яе трэнера павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У фінальным матчы ў Шэньчжэні беларуская тэнісістка ва ўпартай барацьбе абгуляла амерыканку Алісан Рыск. Першы сэт застаўся за саперніцай, 4:6. У другім Сабаленка пры ліку 5:2 мела дзве магчымасці выйграць партыю, але справа ўсё ж дайшла да тай-брэйка. У ім упэўнены поспех святкавала наша спартсменка, 7:2. У вырашальным сэце Арына хутка павяла з лікам 3:0, але амерыканка здавацца не збіралася, чапляючыся за кожны мяч. Вось толькі сёння мацнейшай усё роўна была беларуска, 4:6, 7:6, 6:3.

Сабаленка выйграла трэці турнір серыі WTA ў кар'еры. Зараз Арына паднімецца на 11-е месца рэйтынгу. Далей беларуская тэнісістка адправіцца ў Аўстралію. Першая сустрэча будзе з сёмай ракеткай планеты чэшкай Петрай Квітавай.