Арына Сабаленка выйграла турнір у Мадрыдзе

9 мая 2021

Выдатны падарунак да Дня Перамогі паднесла беларусам  Арына Сабаленка. На  тэнісным турніры ў Мадрыдзе  наша спартсменка ў фінале  перайграла першую ракетку свету  Эшлі Барці і заваявала 10-ы тытул у кар'еры! Упэўнены пачатак матча, у якім беларуска літаральна за паўгадзіны пад нуль узяла першы сэт, атрымала няпросты працяг. У другой партыі Барці  здолела пераламаць ход матча і перавяла гульню ў  трэці сэт. Пад заслону вырашальнай партыі Сабаленка здолела зрабіць брэйк і пасля  сваю перамогу ўжо не аддала -  6:0, 3:6, 6:4!

У панядзелак у абноўленым рэйтынгу Арына Сабаленка ўзляціць на рэкордны ў сваёй кар'еры 4-ы радок!  Наступным турнірам для беларускі стане  грунтавы ў Рыме.