Арына Сабаленка выйграла турнір у Мадрыдзе

8 мая 2021

Навіна апошняй гадзіны, дарэчы пераможная, прыйшла з Мадрыда, дзе праходзіў прэстыжны тэнісны грунтавы турнір. Арына Сабаленка ў фінале перайграла першую ракетку свету Эшлі Барці і заваявала 10-ы тытул у кар'еры. Упэўнены пачатак матча, у якім беларуска літаральна за паўгадзіны пад нуль узяла першы сэт, атрымала няпросты працяг. У другой партыі Барці здолела пераламаць ход матча і перавяла гульню ў трэці сэт. Пад заслону вырашальнай партыі Сабаленка здолела зрабіць брэйк і пасля сваю перамогу ўжо не аддала: 6:0, 3:6, 6:4

У панядзелак у абноўленым рэйтынгу Арына Сабаленка ўзляціць на рэкордны ў сваёй кар'еры 4 радок. А вось наступным турнірам для беларускі стане грунтавы ў Рыме.

І як толькі што стала вядома, Прэзідэнт павіншаваў Арыну Сабаленку з перамогай! Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, гэтая перамога стала выдатным падарункам да 9 Мая!