Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір у Досе

29 февраля 2020
Віншаванні сёння гучаць і ў адрас нашай Арыны Сабаленкі. Яна стала трыумфатарам тэніснага турніру ў Досе, прызавы фонд якога складае крыху больш за 3 мільёны долараў. Гэта ўжо шосты яе тытул на турнірах ВТА  і трэці на спаборніцтвах катэгорыі "Прэм'ер". 

З прыгожай перамогай Арыну Сабаленку павіншаваў Прэзідэнт

У фінале 13-й ракетцы свету  супрацьстаяла Петра Квітава. Чэшская тэнісістка на дадзены момант займае 11-ы радок сусветнага рэйтынгу  і ў паўфінале прымусіла капітуляваць першую ракетку свету Эшлі Барці. Але і яна не змагла спыніць беларуску на шляху да перамогі. Фінальны паядынак працягваўся гадзіну 11 хвілін. Вынік - 6:3, 6:3.
У абноўленым рэйтынгу  Арына Сабаленка паднімецца на 11-ы радок.