Арына Сабаленка другі год запар выходзіць у фінал на турніры ва Ухані

27 сентября 2019

Арына Сабаленка - за крок да абароны тытула на турніры катэгорыі "Прэм'ер" ва Ухані! У паўфінале першая ракетка Беларусі зладзілася з лідарам сусветнага рэйтынгу  аўстралійкай Эшлі Барці. Беларусцы хапіла і двух сэтаў 7:5, 6:4. Такім чынам, Сабаленка выходзіць у фінал мясцовых спаборніцтваў другі год запар. 

Арына Сабаленка, 14-я ракетка свету: "Я вельмі шчаслівая і ўсхваляваная, што згуляю менавіта тут у фінале зноў. Дзякуй усім балельшчыкам за падтрымку. Гэта была гульня на вельмі высокім узроўні. Зараз чакаю фінал, чакаецца вельмі цяжкі матч, але я да яго буду гатовая".

У гэтыя хвіліны за другую пуцёўку ў вырашальны матч спрачаюцца амерыканка Элісан Рыск і чэшка Петра Квітава. Пераможніца прэстыжных спаборніцтваў вызначыцца заўтра.