Арына Сабаленка ўступае ў барацьбу за выхад у паўфінал турніру ў Пекіне

5 октября 2018

Пасля фантастычнага па напале матча супраць Каралін Гарсія Арына Сабаленка сёння зноў выйдзе на корт Пекіна, каб адкрыць сабе дарогу ў паўфінал. У саперніцах беларускі кітаянка Ван Цян - 28-ая ракетка свету, якая напярэдадні выбіла з барацьбы Караліну Плішкаву. Раней тэнісісткі не гулялі. Хто пройдзе далей - даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Арыенціровачны пачатак матча - 16 гадзін.