Арына Сабаленка не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал першага ў сезоне турніру Вялікага шлема Australian Open. Спыніла беларуску экс-першая ракетка свету Серэна Уільямс. Тэнісісткі ўпершыню сустрэліся на корце ў афіцыйным матчы. Паядынак атрымаўся зацяжным - доўжыўся 2 гадзіны і 11 хвілін. Сабаленцы ўдалося выйграць другі сэт 6:2, але сёмая ракетка свету з аднолькавымі 4:6 уступіла ў першай і вырашальнай трэцяй партыі. Выступленне беларуска на Australian Open яшчэ не завяршае. Арына ў дуэце з Элізэ Мертэнс працягвае змагацца на турніры ў парным разрадзе.
Арына Сабаленка ва ўпартай барацьбе ўступіла Серэне Уільямс
14 февраля 2021













