Арына Сабаленка ў трох партыях саступіла 17-й ракетцы свету Эшлі Барці

16 Студзеня 2018

Апошнія навіны з Аўстраліі, дзе праходзіць Адкрыты чэмпіянат кантынента па тэнісе. Арына Сабаленка не змагла прабіцца ў другі круг жаночага адзіночнага разраду. Беларуска ў трох партыях саступіла 17-й ракетцы свету аўстралійцы Эшлі Барці - 7:6, 4:6, 4:6.

А вось Аляксандра Сасновіч атрымала першую перамогу на першым у сезоне турніры Вялікага шлема. За 1 гадзіну і 5 хвілін яна выйграла ў амерыканкі Крысціны Макхейл. У наступным раўндзе беларуска сустрэнецца з харваткай Мір’янай Лучыч-Бароні.