Арына Сабаленка ў тандэме з Элізэ Мертэнс гуляюць з сёстрамі Лацішай і Хаачын Чань

30 октября 2019

Арына Сабаленка ў тандэме з Элізе Мертэнс гэтымі хвілінамі ў другім сваім паядынку Чырвонай групы Выніковага тэніснага турніру года змагаюцца з прадстаўнікамі Кітайскага Тайбэя - сёстрамі Лацішай і Хаачын Чань. У першым сэце ідзе тайбрэйк, прамая трансляцыя сустрэчы на "Беларусь 5".

Нагадаем, у першай гульні на турніры Сабаленка і Мертэнс прайгралі Дэмі Схюрс і Ганне-Лене Гронефельд 5:7, 6:1, 7:10. У наступным матчы беларуска-бельгійскі тандэм пазмагаецца з інтэрнацыянальным дуэтам: Крысціна Младзенавіч /Тымея Бабаш. Гэта гульня пройдзе прыблізна ў пятніцу. Нагадаем, турнір праходзіць у Шэньчжэне.