Арына Сабаленка ў панядзелак паднімецца на 10-ае месца ў рэйтынгу ВТА

23 января 2019

Арына Сабаленка ў панядзелак паднімецца на рэкорднае для сябе 10-ае месца ў рэйтынгу ВТА. Беларусцы магла перашкодзіць Серэна Уільямс, але сёння амерыканка прайграла Караліне Плішкавай у чвэрцьфінале Australian Open. На матч-поінце ў трэцім сэце пры ліку 5:1 у сваю карысць 37-гадовая спартсменка падвярнула нагу, і чэшка стрымана ўзяла шэсць геймаў запар і пуцёўку ў паўфінал. 6:4, 4:6, 7:5. Месца ў галоўным матчы Плішкава аспрэчыць з японкай Наомі Асакай.