Арына Сабаленка ў паўфінале турніру ў Істбарне сустрэнецца з Агнешкай Радваньскай

29 июня 2018

За два крокі да тытула. Арына Сабаленка ў паўфінале тэніснага турніру ў Істбарне сустрэнецца з 31-й ракеткай свету - Агнешкай Радваньскай. Раней тэнісісткі на корце ў матчах адна супраць адной не гулялі. У чвэрцьфінале Сабаленка была мацнейшая за другую ракетку турніру Караліну Плішкаву і ў панядзелак у абноўленым рэйтынгу паднімецца як мінімум на 35-ы радок. У прамым эфіры матч Сабаленка - Радваньска пакажа "Беларусь 5". Пачатак трансляцыі ў 13 гадзін.