Арына Сабаленка ў першым раўндзе Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі перамагла Ганну Калінскую

14 января 2019

Упэўнены старт на першым турніры Вялікага шлема ў сезоне. Арына Сабаленка, лепшая тэнісістка Беларусі, у першым раўндзе Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі перамагла расіянку Ганну Калінскую 6:1, 6:4. У другім крузе Арына згуляе супраць брытанкі Кэці Бултэр.

Сёння ж свае першыя матчы на турніры правядуць Вера Лапко і Аляксандра Сасновіч. Вера Лапко сустрэнецца з 75-й ракеткай свету шведкай Юханай Ларсан. Аляксандра Сасновіч выйдзе на корт у матчы супраць бельгійкі Кірстэн Фліпкенс. Нагадаем, у асноўным раўндзе Australian Open заяўлены яшчэ два нашы спартсмены - Вікторыя Азаранка і Ілья Івашка.