Арына Сабаленка перамагае ў першым крузе турніру ў Хертагенбашы

12 июня 2018

Арына Сабаленка ў няпростым паядынку перамагае ў першым крузе турніру ў Хертагенбашы з прызавым фондам 250 тысяч еўра. Саступіўшы прадстаўніцы Чэхіі Маркеце Вандраўшавай у першым сэце 0:6, беларуска здолела пераламіць ход паядынку, атрымаўшы ў наступных двух перамогі 7:5, 6:3. У календары Вікторыі Азаранкі тым часам з'явіўся прыпынак у Сан-Хасэ, дзе з 30 ліпеня па 5 жніўня пройдзе турнір катэгорыі "Прэм'ер".

Травяны ж сезон Азаранка пачне на Мальёрцы 18 чэрвеня. Нагадаем, менавіта з гэтага турніру год таму Вікторыя і пачынала сваё вяртанне ў тэніс. Тады беларуска дайшла да другога круга.