Арына Сабаленка ў фінале турніру ў Лінцы згуляе з Эліз Мертэнс

15 ноября 2020

Арына Сабаленка сёння пазмагаецца за тытул пераможцы турніру ў Лінцы. У саперніцах у беларускай тэнісісткі - яе добрая знаёмая Эліз Мертэнс, з якой Арына часта гуляе ў парным разрадзе. Бельгійка ў адзіночным рэйтынгу займае 21 радок. Сабаленка - на 11-й пазіцыі. Паміж сабой дзяўчаты гулялі 5 разоў. Пакуль пераможная перавага з лікам 3:2 у беларускі. Прычым Арына выйграла і нядаўні паядынак у Дубаі.