Арына Сабаленка гэтымі хвілінамі змагаецца за выхад у чвэрцьфінал прэстыжнага турніру WTA ў Дубаі

10 марта 2021
У саперніцах у першай ракеткі Беларусі - 24-я ў свеце - Анет Кантавейт з Эстоніі. Сабаленка ўпэўнена справілася з апаненткай у першым сэце - 6:3, зараз ідзе другая партыя. Адзначым, што на мясцовых спаборніцтвах наша Арына пасеяна пад высокім трэцім нумарам і прама зараз яна фаварытка турніру, паколькі першая і другая ракеткі ўжо завяршылі выступленне. Прамую трансляцыю сустрэчы Сабаленкі - Кантавейт  вядзе тэлеканал "Беларусь 5".