Арына Сабаленка ў дуэце з Эліс Мертэнс нанеслі паражэнне сёстрам Чань з Тайваня

9 июля 2019

Арына Сабаленка - у чвэрцьфінале Уімблдона, турніру серыі Вялікага шлема. У парным разрадзе першая ракетка Беларусі ў дуэце з бельгійкай Эліс Мертэнс у чацвёртым крузе нанеслі паражэнне сёстрам Чань з Тайваня. Сустрэча атрымалася даволі напружанай. У канцоўцы першай партыі апаненткі зрабілі брэйк і пры ліку 5:4 падавалі на сэт, але Сабаленка і Мертэнс пасля гэтага выйгралі тры геймы запар 7:5. Другі сэт атрымаўся не такім нервовым 6:3. А пераможная падача - на рахунку нашай Арыны. 

Адзначым, што Сабаленка і Мертэнс у цяперашнім сезоне выйгралі два турніры серыі WТА. Тандэму не было роўных на амерыканскіх кортах у сакавіку. Спачатку ў Індыян-Уэлсе, затым у Маямі.