Арына Сабаленка - у чвэрцьфінале турніру WTA катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Сан-Хасэ

1 Жніўня 2019
Беларуска пасеяная пад другім нумарам, таму прапусціла стартавы круг турніру. У другім раўндзе Сабаленка чакала гульні з гаспадыняй кортаў Кока Вандэвегэ. З амерыканкай Арына ўжо адзін раз сустракалася. Дарэчы, гэта было на Кубку федэрацыі ў Мінску ў 2017. І поспех тады быў на баку саперніцы. Што ж! Зараз у вочным супрацьстаянні парытэт 1:1. Гэтай ноччу першая ракетка краіны мацнейшая ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:3. За 1 гадзіну і 14 хвілін Сабаленка выканала 7 эйсаў і дапусціла 6 падвойных памылак. Наступная саперніца Арыны - іспанка Карла Суарэс-Навара.