Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале турніру ў Хобарце

10 января 2018

Беларуская тэнісістка амаль гадзіну таму без асаблівай цяжкасці адолела 35-ю ракетку свету Чжан Шуай - 7:6, 6:4. Матч спартсменак пачаўся на дзве гадзіны ранней, чым запланавалася, бо адмяніўся іншы паядынак. У чвэрцьфінале Арына Сабаленка ў пятніцу згуляе з украінкай Лесяй Цурэнкай - 43-й ракеткай свету. Беларуска на 69-м радку рэйтынгу WTA.