Арына Сабаленка - у чвэрцьфінале турніру ў брытанскім Істбарне

27 июня 2018

Самаадданая гульня, якасны тэніс і своечасова паказаны характар - гэтыя якасці дазволілі Арыне Сабаленцы выйсці ў чвэрцьфінал прадстаўнічага турніру ў брытанскім Істбарне. Сустрэча супраць бельгійкі Элізе Мертэнс зацягнулася амаль на тры гадзіны. У першым сэце перамагла беларуска - 7:5, у другой партыі саступіла - 2:6. І ў заключным сэце Сабаленка дабіваецца няпростай вікторыі на тай-брэйку - 7:6.

У чвэрцьфінале Сабаленка сустрэнецца з пераможцай чэшскай пары Барбара Стрыцава - Караліна Плішкава. Спаборніцтвы ў Істбарне - падрыхтоўчыя перад травяным турнірам "Вялікага шлема" - Уімблдонам.