Арына Сабаленка сёння згуляе з румынкай Сімонай Халеп

20 февраля 2020
Цэнтральны матч турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Дубаі паміж румынкай Сімонай Халеп і беларускай Арынай Сабаленкай у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Арыенціровачны пачатак трансляцыі ў 20 гадзін. Нагадаем, што ўчора Арына даволі лёгка абгуляла бельгійку Элізэ Мертэнс з лікам 6:4, 6:3 і выйшла ў чвэрцьфінал. Пікантнасць сітуацыі дадало тое, што Сабаленка і Мертэнс выступаюць у дуэце ў парнай сетцы турніраў Вялікага шлема.