Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Пекіне

2 октября 2018

Яго прызавы фонд - больш за 8 мільёнаў долараў, плюс на коне 1000 ачкоў у рэйтынгу WTA. Беларуска стартавала з другога раўнда, дзе сустракалася з іспанкай Гарбін Мугурусай - 15-й ракеткай у сусветным рэйтынгу, на радок вышэйшай за Арыну. Тым не менш Сабаленка лічылася фаварыткай супрацьстаяння і свой статус пацвердзіла. Перамога ў двух сэтах - 7:5, 6:4.

Арына Сабаленка, 16-я ракетка свету:

"Не думаю, што сёння на корце я была спакойнай і засяроджанай. Сапраўды, было вельмі складана перамагчы. Спрабавала зрабіць усё, на што здольная, і паказваць свой лепшы тэніс. Я вельмі шчаслівая, што выйграла гэты матч. Я ўпершыню ў Пекіне. Выдатны горад. Дзякуй усім балельшчыкам за падтрымку. Гэта было цудоўна. І я бачу нават флаг маёй краіны на трыбунах. Вы крычалі: "Наперад, Беларусь". Дзякуй усім".

За выхад у чвэрцьфінал Сабаленка пазмагаецца з Каралін Гарсіяй - 8-й ракеткай свету. У жніўні гэтага года беларуска ўжо абыходзіла францужанку таксама на хардзе на турніры ў Цынцынаці.